- папіхач
- папіхач, -а
м., разм.
Человек, вызывающий к себе презрение, которым помыкают, командуют....Сяк-так назбіраем на год хлеба; а то прызаробім часамі - так і жывецца. Не важна, бедна, затое незалежна; як і што захацеў - тое зрабіў. Не так - сваё дзела, асабістае. А ў горадзе? - папіхачом быць. Гартны. Чаму чалавек асуджаны быць пешкай, папіхачом, паслугачом уладара зямнога ці нябеснага? Лужанін. Хоць аканом і не пан, але звычайна ў такіх панскіх папіхачоў больш гонару, чым у саміх паноў. Чарнышэвіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.